Славамір Валяр'янавіч Антановіч (1955-2020)
Беларускі пісьменнік, паэт, журналіст, публіцыст.
Нарадзіўся 09.01.1955 у вёсцы Піляўсі (зараз – Шчучынскі раён).
У 1972 годзе скончыў з залатым медалём Каменскую школу. Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце, на юрыдычным факультэце БДУ.
Працаваў энергетыкам на шчучынскім масласырзаводзе, інструктарам Шчучынскага райкама КПБ, карэспандэнтам газет «Мінская праўда» і «Звязда».
У працоўнай біяграфіі – пасады саветніка Старшыні Вярхоўнага Суда, начальніка ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта, галоўнага саветніка Прэм’ер-міністра.
Заслужаны журналіст.
Лаўрэат прэміі «Залатое пяро» Беларускага Саюза журналістаў.
Аўтар гістарычных і біяграфічных раманаў.
Памёр 15.11.2020 у Піляўсях.