Уладзімір Уладзіміравіч Курыловіч
Беларускі навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі.
Нарадзіўся 19.01.1952 у вёсцы Заполле (зараз – Шчучынскі раён).
Скончыў Ражанкаўскую сярэднюю школу.
З адзнакай скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут.
З 1980 года – намеснік старшыні калгаса імя Леніна.
У 1984-1998 гадах узначальваў эксперыментальную базу «Руткевічы».
З 1998 па 2018 год узначальваў Гродзенскі занальны інстытут раслінаводства НАН Беларусі.
Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Почёта» (1988) і ордэнам Пашаны (2007).
Заслужаны работнік сельскай гападаркі Рэспублікі Беларусь (2010).