Алена Васільеўна Сідунова
Навуковец, педагог, кандыдат біялагічных навук.
Нарадзілася 13.01.1968 у мястэчку Ражанка (Шчучынскі раён).
У 1989 годзе скончыла факультэт абароны раслін Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута (зараз – Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт).
У 1995 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю.
З 1995 года выкладае ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце на факультэце абароны раслін.
Спецыялізуецца на вывучэнні эфектыўнасці фунгіцыдаў у пасевах азімых культур.
Аўтар больш чым 40 навуковых публікацый.