Уладзімір Тарасевіч на аўдыенцыі ў Яна Паўла ІІ (1979 год)
Уладзімір Уладзіслаў Тарасевіч (1921-1986)
Беларускі святар, грэка-каталіцкі біскуп, доктар багаслоўя.
Нарадзіўся 27.11.1921 года ў вёсцы Клешнякі (цяпер – Шчучынскі раён).
Перад Другой усясветнай вайной выехаў у ЗША, дзе жыў яго дзядзька Янка Тарасевіч.
Скончыў духоўную сэмінарыю і каледж пры абацтве сьвятога Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага, Каталіцкі ўнівэрсытэт у Вашынгтоне (1950), Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт і Папскі Ўсходні інстытут у Рыме.
У 1944 годзе ўступіў у бенедыктынскі манаскі ордэн.
У 1949 годзе быў высвячаны на каталіцкага святара візантыйскага абраду.
У 1958-1986 гадах быў святаром беларускай уніяцкай парафіі ў Чыкага.
25 красавіка 1959 урачыста прачытаў малітву за беларускі народ у Кангрэсе ЗША.
Адзін з заснавальнікаў уніяцкага англа-рускага часопіса «Царкоўны голас», выдаваў бюлетэні «Праўда», «На сувязь».
8 верасьня 1983 года быў высвячаны на тытулярнага біскупа і прызначаны Апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў на Захадзе.
Памёр 02.01.1986 у горадзе Лайл. Пахаваны на мясцовых кляштарных могілках.