Антон Баляслававіч Чашчэвік
Навуковец, доктар біялагічных навук, прафесар.
Нарадзіўся 01.01.1942 у вёсцы Тур'я (зараз – Шчучынскі раён).
У 1969 годзе скончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1970 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1987 годзе – доктарскую дысертацыю.
Заснаваў шэсць новых даследчых накірункаў, звязаных з распрацоўкай малекулярных механізмаў развіцця і дыягностыкі захворванняў сардэчна-сасудыстай сістэмы. Аўтар тэхналогіі стварэння комплексаў прыбораў медыцынскага прызначэння.
З 1997 года ўзначаліў Цэнтр сацыяльных праблем Інстытута сацыяльна-палітычных даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта (ІСПД).
З 2003 года – начальнік Цэнтра палітычных даследаванняў ІСПД.
З 2006 года – галоўны саветнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта.
Аўтар больш чым 400 навуковых прац і публікацый, у тым ліку 26 манаграфій.