Станіслаў Іванавіч Стасюкевіч
Беларускі навуковец, урач-паразітолаг ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук.
Нарадзіўся 27.03.1967 у вёсцы Дзякаўцы (Шчучынскі раён).
У 1991 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут.
З 1991 па 1993 год працаваў урачом-мікрабіёлагам на Віцебскай біяфабрыцы.
З 1993 года перайшоў на працу на кафедру паразіталогіі і інвазійных хваробаў жывёл Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
З 1999 па 2004 год быў дэканам факультэта давузаўскай падрыхтоўкі акадэміі.
У 2000 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 2001 года – дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хваробаў жывёл.
У 2017 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
Аўтар больш 150 навуковых публікацый, суаўтар трох манаграфій, дзвюх ветэрынарных энцыклапедый, шматлікіх навучальна-метадычных дапаможнікаў. Уладальнік двух патэнтаў.