Вацлаў Адольфавіч Руды (1936-1994)
Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны будаўнік БССР.
Нарадзіўся 04.10.1936 у вёсцы Калечыцы (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля службы ў арміі ў 1958 годзе вярнуўся на радзіму і пачаў працаваць у будаўнічых арганізацыях.
Ад часу пераўтварэння будаўнічага ўпраўлення №50 у перасоўную механізаваную калону № 26 Вацлаў Руды працаваў у ёй брыгадзірам комплекснай брыгады. З яго непасрэдным удзелам будаваліся важныя прамысловыя і сацыяльныя аб'екты ў Шчучынскім раёне і за яго межамі.
У 1971 годзе Вацлаў Руды быў узнагароджэны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1972 годзе атрымаў ганаровае званне Заслужаны будаўнік БССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 12 мая 1977 года яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і дэлегатам ХХV з'езду КПСС.
Ганаровы грамадзянін горада Шчучына.
Памёр 13.05.1994.