Антон Сямёнавіч Піліпчык (1948-2025)
Беларускі пісьменнік, паэт, журналіст.
Нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Сухары Шчучынскага раёна.
Скончыў журфак БДУ і аддзяленне друку, радыё і тэлебачання Мінскай Вышэйшай Партыйнай Школы.
У 1967-1973 гадах працаваў у рэдакцыі шчучынскай раённай газеты.
Пазней стаў супрацоўнікам астравецкай раёнкі, а з кастрычніка 1979 па лістапад 2014 года – на працы ў.іўеўскай газеце.
Вершы друкаваліся ў раённым друку і абласной газеце «Гродзенская праўда», штогодніку «Галасы», рэспубліканскіх газетах «Чырвоная змена» і «Беларуская ніва», часопісе «Беларусь», у зборніку «Ад лідскіх муроў».
У перыядычным друку змяшчаліся таксама гумарэскі і апавяданні. У прыватнасці, у газеце «Звязда», газеце «Рэспубліка», альманаху «Вожык».
У 2015 годзе Антон Сямёнавіч стаў фіналістам другога абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі. Адзін з суаўтараў калектыўных зборнікаў «Іўеўшчына літаратурная» і «У прыгаршчах Айчыны» (2015).
Жыў у горадзе Бярозаўка Лідскага раёнаі.
Аўтар зборнікаў вершаў «Лятуць восені, зімы, як і вёсны, і леты…» (2018), «Безбярэжжа» (2020), кнігі прозы «Пакуль сонейка ззяе…» (2019).
Памёр 14.06.2025 у Бярозаўцы. Пахаваны на Шчучыншчыне.