Ганна Шаняўска (з роду Сцыпіё дэль Кампа)
(1730-1795)
Польская арыстакратка, старасціня Малагошчы, уласніца папулярнага Варшаўскага салона.
Нарадзілася каля 1730 года ў сям'і ўладальнікаў Шчучына Юзафа Сцыпіё дэль Кампа і Веранікі з роду Фірлеяў.
У 1747 годзе пабралася шлюбам з Канстанцыем Феліцыянам Шаняўскім.
У сваім варшаўскім палацы арганізоўвала салон, на якім збіралася сталічная эліта. Сябравала з сястрой караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага вядомай мецэнаткай і асветніцай Ізабэлай Браніцкай. Ганна была частай госцяй манарха ў каралеўскім замку і ў Лазенкоўскім палацы.
Уваходзіла ў склад утворанай у Варшаве ў 1782 годзе адапцыйнай масонскай ложы дамскай дабрачыннасці.
Была прыхільніцай прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года.
Памерла ў Варшаве 02.02.1795.