Міхась Дзмітрыевіч Краснабаеў
Беларускі тэатральны рэжысёр.
Нарадзіўся 05.11.1960 у вёсцы Лябёдка (зараз – Шчучынскі раён).
З 1980 па 1981 год навучаўся ў Мінскім інстытуце культуры. З 1981 па 1985 год – у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
З 1985 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск).
З 1985 па 2004 год працаваў артыстам тэатра імя Якуба Коласа.
У 2000-2001 гадах навучаўся ў Акадэміі перападрыхтоўкі работнікаў мастацтва, культуры і турызму, у «Майстэрні Пятра Фаменкі» (Масква).
З 2004 па 2017 год працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам тэатра імя Якуба Коласа.
З 2017 па 2022 год – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Чалавек года Віцебскай вобласці-2015.