Юзаф Юзафавіч Грасевіч (1903-2000)
Каталіцкі святар, папскі прэлат, пробашч касцёла ў Каменцы.
Нарадзіўся 18.11.1903 у вёсцы Багушы на Беласточчыне.
У 1935 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю і прыняў святарскі сан. Служыў вікарыем касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Вільні.
У 1936 годзе навучаўся на курсах журналістаў у Кракаве. Па вяртанні быў прызначаны рэдактарам часопіса Віленскай архідыяцэзіі «Tygodnik Katolicki».
Падчас Другой ўсясветнай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі. Быў зняволены ў Вільні ў 1941 годзе і да 1944 года знаходзіўся ў лагеры для інтэрнаваных польскіх святароў. Вызвалены ў 1944 годзе.
Служыў святаром у касцёлах у Бабруйску і вёсцы Новая Руда Гродзенскага раёна.
У 1951 годзе быў арыштаваны па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці. У 1952 годзе быў асуджаны на 25 гадоў лагераў. Этапаваны ў лагер у КоміАССР.
У 1956 годзе быў вызвалены па амністыі са зняццем судзімасці. Вярнуўся ў Беларусь. Служыў пробашчам у касцёлах у Гродзенскім, Мядзельскім і Зельвенскім раёнах.
У 1969 годзе прыбыў у Каменку з трымя манахінямі, дзе пад яго апекай распачалася праца па стварэнні Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці.
Атрымаў званне папскага прэлата, як адзнаку адданасці святарскаму служэнню.
Памёр 01.03.2000. Пахаваны каля касцёла ў Каменцы.