Андрэй Іосіфавіч Белка (Бялко) (1930-1997)
Герой Сацыялістычнай Працы.
Нарадзіўся 13.10.1930 у вёсцы Прудцы (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля службы ў арміі ў 1953 годзе прыйшоў працаваць на Мінскі трактарны завод сталеварам. Паставіў рэкорд, давёўшы выплаўку сталі за змену да 30 тон замест ранейшай нормы ў 10 тон.
Скончыў машынабудаўнічы тэхнікум у 1962 годзе.
Дзякуючы яго рацыяналізатарскім прапановам быў ўдасканалены вытворчы працэс, што значна павысіла прадукцыйнасць працы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 сакавіка 1976 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і медалямі.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Мінскага гарадскога савета.
Памёр у Мінску 10.06.1997.