Сяргей Сяргеевіч Зенчык
Беларускі навуковец і педагог, кандыдат сельскагаспадарчых навук.
Нарадзіўся 31.07.1982 у вёсцы Балічы (Шчучынскі раён).
У 2005 годзе скончыў факультэт абароны раслін Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
З 2010 года працуе асістэнтам, а затым старшым выкладчыкам кафедры фітапаталогіі і хімічнай абароны раслін згаданай ВНУ.
У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Чытае курс лекцый «Абарона раслін» для студэнтаў агранамічнага факультэта.
Вывучае пытанні эфектыўнасці сродкаў абароны раслін у пасевах сельскагаспадарчых культур.