Ежы Цяпінскі ад Святога Бернарда (1718-1768)
Піяр, вядомы прамоўца і паэт, знаўца лацінскай мовы і літаратуры.
Нарадзіўся 16.10.1718.
Некаторы час выконваў абавязкі рэктара Шчучынскай школы піяраў.
Цяпінскі вёў перапіску са знакамітым расійскім вучоным Міхайлам Ламаносавым, які раіўся з ім наконт тэкстаў на лацінскай мове.
Акрамя таго, Ежы Цяпінскі валодаў глыбокімі ведамі ў галіне геаграфіі, гісторыі і храналогіі, валодаў прызнаным талентам прамоўцы. Быў кафедральным прамоўцам у Вільні. Ён часта выступаў на розных публічных імпрэзах, таксама многія прадстаўнікі шляхты замаўлялі ў яго панігірыкі на лацінскай мове.
Цяпінскі з’яўляецца аўтарам мноства лацінскіх эпіграмаў. Самай вядомай публікацыяй з’яўляецца зборнік яго казанняў у двух тамах, выдадзены ў Вільні ў 1754 годзе ў езуіцкай друкарні.
Памёр 14 ліпеня 1768 года ў Зэльве.