Мацей (Дамінік) Догель (1715-1760)
Гісторык-археограф, правазнавец, педагог.
Нарадзіўся 06.08.1715 у Гембулах каля Ліды.
Паходзіў з дробнай мясцовай шляхты. Скончыў піярскую школу ў Шчучыне і ў 1730 годзе прыняў манаскі пострыг.
З 1732 года пачынае настаўніцкую дзейнасць. У 1744 годзе разам са сваім выхаванцам Ігнацыем Сцыпіёнам – сынам уласніка Шчучына – Догель накіроўваецца ў Еўропу, дзе яны слухаюць лекцыі ва ўніверсітэтах Лейпцыга і Парыжа.
У 1747 годзе Догель вяртаецца на радзіму і здзяйсняе рэформу адукацыі ў піярскіх школах і калегіях.
Як пасол Рэчы Паспалітай меў магчымасць працаваць у архівах і бібліятэках Германіі, Францыі, Галандыі.
Галоўным вынікам навукова-даследчай працы Догеля стаў васьмітомны «Дыпламатычны кодэкс» – збор дакументаў аб знешнепалітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай. Пры жыцці аўтара былі надрукаваны толькі першы і пяты тамы. Таксама марыў напісаць гісторыю Польшчы.
Памёр 24.02.1760 у Варшаве.