Выджыцкі Чэслаў Юліюш (Чэслаў Немэн) (1939-2004)
Рок-музыкант, кампазітар, інструменталіст.
Нарадзіўся 16.02.1939 у вёсцы Старыя Васілішкі (цяпер – Шчучынскі раён).
Пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскую музычна-педагагічную вучэльню, але не скончыў.
У 1958 годзе сям'я Выджыцкіх пераязджае ў Полышчу.
Чэслаў паступае ў музычны ліцэй Гданьска на клас фагота.
У 1962 годзе ён становіцца лаўрэатам фестывалю маладых талентаў у Шчэціне.
Выступаў у складзе эстрадных гуртоў «Сіня-чорныя», «Акварэлі», «Немэн Энігматык». Пазней працаваў сольна.
Меў поспех на міжнародных фестывалях у Францыі, Германіі, Італіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Швейцарыі.
Неаднаразова прызнаваўся лепшым вакалістам Польшчы.
У 1974 годзе быў адзначаны Залатым Крыжам Заслугі.
Памёр 17.01.2004 года ў Варшаве.
Пахаваны на Старых Павонзках.