Генрых Адольфавіч Федасевіч (1948-2021)
Лаўрэат Дзяржпрэміі СССР, Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна.
Нарадзіўся 28.01.1948 у вёсцы Псярцы (цяпер – Шчучынскі раён).
З 1964 па 1966 год працаваў палявоам калгаза імя Заслонава.
У 1970 годзе скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
З 1970 года больш чым чвэрць стагоддзя працаваў у калгасе «Прагрэс» (Верцялішкі).
З 1995 па 2008 год узначальваў прадпрыемства «Гродзенская фабрыка гародніны».
У 2013 годзе быў абраны абраны старшынёй Гродзенскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы другой і трэцяй ступені, залатым, срэбным і бронзавым медалямі ВДНГ СССР.
У 2016 годзе атрымаў званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна».
Памёр 27.06.2021