Ганна Браніславаўна Зінкевіч (Парфімчык)
Беларуская паэтка і педагог.
Нарадзілася 09.12.1955 у вёсцы Рагачы (Шчучынскі раён).
Скончыла Лядскую базавую школу, Каменскую сярэднюю школу.
У 1977 годзе скончыла Гродзенскі педагагічны інстытут.
Пасля заключэння шлюбу пераехала з мужам на Глыбоччыну.
Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Карабоўскай сярэдняй і Мярэцкаўскай базавай школах Глыбоцкага раёна.
З 2006 года – сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі.
У 2006 годзе ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор» выйшаў першы зборнік паэзіі Ганны Зінкевіч «Шляхам любові».