Аляксандр Генадзьевіч Лісаў
Беларускі гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства, мастак.
Нарадзіўся 07.07.1959 у Шчучыне.
У 1976 годзе скончыў Акцябрскую сярэднюю школу Віцебскага раёна.
У 1981 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут.
У 1992 годзе скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
У 2011-2013 гадах навучаўся ў дактарантуры «Цэнтру даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры».
У 1998 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мастацкае жыццё Беларусі другой паловы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў».
З 1986 па 2017 год выкладаў на гістарычным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.
З 2017 года працуе ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. З 2019 года ўзначальвае кафедру філасофіі вышэй азначанай ВНУ.
Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый.
З 2014 года сябра Беларускага саюза мастакоў.
Даследуе гісторыю беларускага мастацтва ХІХ-ХХ стагоддзяў, гісторыю рускага авангарду.