Таран (Можджар) Рэгіна Іванаўна
Беларускі навуковец і педагог, кандыдат педагагічных навук.
Нарадзілася 05.11.1950 у вёсцы Стадаляны (Шчучынскі раён).
Скончыла базавую школу ў вёсцы Амбілеўцы, сярэднюю школу №5 горада Гродна.
У 1974 годзе скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута.
Працавала піянерважатай, настаўніцай, педагогам-арганізатарам у школах Гродзеншчыны.
З 1986 па 1989 год – дырэктар школы № 13 горада Гродна, з 1989 па 1996 год – дырэктар школы-гімназіі № 30 горада Гродна.
У 1994 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю.
У 1996-1997 гадах навучалася ў Дактарантуры Нацыянальнага інстытута адукацыі.
З 1997 года – выкладчык кафедры педагогікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2002 годзе прызначана дэканам факультэта давузаўскай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі моладзі.
Са снежня 2007 года ўзначаліла кафедру педагогікі.
Вывучае арганізацыйна-педагагічныя асновы школьнай адукацыі.