Іван Баляслававіч Тарасевіч
Гаспадарчы дзеяч, лаўрэат «Кнігі славы Гродзенскай вобласці».
Нарадзіўся 11.01.1948 у вёсцы вёсцы Русанаўцы (зараз – Шчучынскі раён).
Пасля заканчэння школы паступіў у Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, які скончыў, атрымаўшы спецыяльнасць заатэхніка.
У 1973 годзе пачаў працаваць па спецыяльнасці ў калгасе імя Фрунзэ. Неўзабаве быў прызначаны на пасаду намесніка старшыні гаспадаркі.
У 1981 годзе Івана Баляслававіча запрасілі ўзначаліць галгас «Россия».
Цягам амаль трох дзясяцігоддзяў ён кіраваў гападаркай, якая з ліку стратных пераўтварылася ў адно з найбольш паспяховых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Шчучыншчыны.
За выбітныя поспехі ў працы быў узнагароджаны ў 1986 годзе ордэнам «Знак Пашаны», а ў 2001 годзе – ордэнам Айчыны ІІІ ступені.
Яго імя ўнесена ў «Кнігу славы Гродзенскай вобласці».