Ганна Піліпаўна Назарава (1921-2000)
Герой Сацыялістычнай Працы.
Нарадзілася 15.05.1921 у вёсцы Шацк (цяпер – Пухавіцкі раён).
У гады Вялікай Айчыннай вайны служыла ў медыцынскіх падраздзяленнях на перадавой. Атрымала раненне.
У 1952 годзе была абрана старшынёй калгаса «1 мая» Жалудоцкага раёна.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 сакавіка 1960 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
У 1962 годзе прызначана дырэктарам саўгаса «Жалудоцкі».
У 1971-1974 гадах – дырэктар Шчучынскага хлебапрыёмнага прадпрыемства.
Памерла 12.09.2000. Пахавана на Паўночных могілках у Мінску.