Войцех Мухляда (1921-1992)
Польскі танцор, харэограф, пастаноўшчык народных танцаў.
Нарадзіўся 19.02.1921 у вёсцы Старыя Васілішкі.
З дзяцінства захапляўся танцамі. Пасля заканчэння школы планаваў паступіць у балетную школу ў Ленінградзе, але вайна зблытала планы.
Пасля вайны пераехаў у Польшчу.
Удасканальваў свой талент на курсах танцаў у Вроцлаве і Гданьску.
У 1946 годзе пачаў працаваць інструктарам мастацкага калектыву.
Супрацоўнічаў з вядомым ансамблем песні і танца «Мазоўша».
З 1956 года быў харэографам ансамбля песні і танца «Ольштын».
Супрацоўнічаў з рознымі фальклорнымі ансамблямі і Ольштынскім тэатрам імя Ярача, распрацоўваючы харэаграфію для тэатральных пастановак і фестываляў.
Лічыўся адным з самых дасведчаных аўтарытэтаў у галіне народнага танца і этнаграфіі. Выкладаў на курсах для інструктараў танца.
Быў блізкім сваяком Чэслава Немэна.
Памёр 21.12.1992 у Ольштыне.