Тэафіл Мацеевіч Марачэўскі (1790-1835)
Грамадскі і вайсковы дзеяч.
Нарадзіўся 25.02.1790 у маёнтку Уніхоўшчына (недалёка ад Ракавічаў).
Навучаўся ў Шчучынскай піярскай школе.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт.
У 1812 годзе ўступіў у армію Напалеона. Адзначыўся ў бітвах пад Борнхестам і Зеештадтам (Данія).
За ўдзел у вайне на баку Напалеона яго маёнтак Уніхоўшчына быў сканфіскаваны.
У 1815 годзе вяртаецца на радзіму.
Працаваў на гаспадарцы і на грамадскіх пасадах. Быў асэсарам Гродзенскага галоўнага суда. У 1830 годзе займаў пасаду падкаморага Лідскага павета.
Кавалер ордэна Святой Ганны.
Уваходзіў у масонскую ложу «Сябры чалавецтва» у Гродна.
Памёр у Варшаве 30.05.1835.