Аляксандр Віктаравіч Шарапа
Беларускі навуковец, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар.
Нарадзіўся 26.01.1938 у вёсцы Ходараўцы (зараз – Лідскі раён).
У 1955 годзе скончыў Жалудоцкую сярэднюю школу і паступіў на першы курс Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
Пасля заканчэння інстытута з 1960 года працаваў настаўнікам у Вілейскім раёне.
Далейшаая працоўная дзейнасць была звязана з камсамольскай і партыйнай работай.
У 1973-1976 гадах навучаўся ў аспірантуры Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК САПГ у Берліне.
У 1976 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1988 годзе – доктарскую дысертацыю.
З 1992 года ўзначальваў кафедру міжнародных адносін, а з 1995 года стаў першым дэканам факультэта міжнародных адносін БДУ.
Аўтар больш за 100 навуковых публікацый, у тым ліку трох манаграфій, шэрагу навучальных дапаможнікаў.
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2004).
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1996).