Уладзімір Кузьміч Русілка (1893-1976)
Беларускі хормайстар, педагог.
Нарадзіўся 28.07.1893 у Берштах (зараз – Шчучынскі раён).
Вучыўся ў Берштаўскай 2-класнай вучэльні, у Свіслацкай настаўніцкай семінарыі (1909-1913). Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Харашэвічах (Слонімскі раён). З 1915 года быў мабілізаваны ў войска, змагаўся на фронце Першай усясветнай вайны.
У 1919 годзе вярнуўся дадому. З 1921 года – настаўнік пачатковай школы ў Берштах. У 1925 годзе быў пераведзены на педагагічную працу ў глыбіню Польшчы. Змог вярнуцца на радзіму ў 1938 годзе, працаваў у пачатковай школе ў Адэльску (Гродзенскі раён).
У 1939-1941 гадах – дырэктар Берштаўскай сямігодкі. Падчас вайны працаваў на гаспадарцы. З 1944 года – зноў дырэктар гэтай школы. У 1947-1957 гадах працаваў настаўнікам.
Хормайстарскую дзейнасць пачаў у 1913 годзе ў Харашэвічах. Вярнуўся да яе ў 1939 годзе, стварыўшы Берштаўскую вакальную группу. Адрадзіў групу як жаночы вакальны ансамбль (з 1972 года меў званне «народнага»), якім кіраваў у 1946-1976 гадах.
Інтэрпрэтаваў у ансамблі беларускія народныя песні, песні беларускіх кампазітараў.
Памёр 31.10.1976.