Казімір Пятровіч Місюк (1929-1992)
Герой Сацыялістычнай Працы, Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.
Нарадзіўся 01.10.1929 у вёсцы Лагады (зараз – Шчучынскі раён).
Доўгі час працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады эксперыментальнай базы «Шчучын».
За самааданую працу быў узнагароджаны ў 1966 і 1988 гадах двума ордэнаміі Леніна.
У 1977 годзе атрымаў званне Заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 17.08.1988 прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы.
Выйшаў на заслужаны адпачынак у 1989 годзе.
Памёр 18.03.1992.