Ганна Іосіфаўна Скаражынская-Савіцкая
Беларуская дзіцячая пісьменніца.
Нарадзілася 03.08.1966 у вёсцы Куцы Лес (Шчучынскі раён).
У 1981 годзе закончыла Танявіцкую васьмігадовую школу.
У 1985 годзе скончыла Гродзенскі хіміка-тэхналагічны тэхнікум.
Працавала на Гродзенскім заводзе аўтаагрэгатаў.
Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Рукзачок», «Пралеска», «Детские сказки», у газетах «Гродзенская праўда», «Перспектыва», «Вячэрні Гродна», «Настаўніцкая газета», «Дзянніца», у калектыўных зборніках «Пакліч у госці сонца» і «Вясёлка». Казкі і апавяданні гучалі ў перадачы «Вячэрняя казка» на беларускім рэспубліканскім радыё.
Выдала кнігі для дзяцей «Вечарынка», «Расінка і Сонечны зайчык», «Приключения хомячка Тошки». У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі» вышлі кнігі «Прыгоды хамячка Тошкі» і «Казкі-чамучкі».
Жыве ў Гродна.