Алена Вітальеўна Руцкая
Беларуская паэтка, перакладчык і педагог.
Нарадзілася 11.01.1950 у вёсцы Дзякаўцы Шчучынскага раёна ў сям'і служачых.
У 1961 годзе з бацькамі пераехала ў Слонім.
Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1971 годзе.
Пасля заканчэння універсітэта працавала настаўніцай на Слонімшчыне.
У 1992 годзе пераехала ў Гродна, дзе жыве і сёння.
З 1992 года працуе выкладчыкам на кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўнівесітэта.
Выдала зборнікі «Сцяжыны» (1983), «Роздум» (1988), навукова-метадычныя дапаможнікі «Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў школе» (1999), «Пазакласная праца па беларускай літаратуры» (2000), «Методыка выкладання беларускай літаратуры: Дапаможнік для студэнтаў» (2004, у суаўтарстве), «Беларуская літаратура ў школьным выкладанні» (2006, у суаўтарстве).
Перакладалася на армянскую, польскую, рускую, туркменскую, украінскую мовы.
Перакладае з украінскай і рускай моваў.