Пётр Пятровіч Шэршань
Беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч. Заслужаны энергетык Рэспублікі Беларусь.
Нарадзіўся 15.07.1949 у вёсцы Навасады (Шчучынсі раён).
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (вучоны-аграном), Мінскую вышэйшую партыйную школу (палітолаг).
Працоўную дзейнасць пачынаў слесарам Жалудоцкага рэмзавода. Пасля заканчэння вучобы працаваў галоўным аграномам і старшынёй калгасаў на Лепельшчыне. Быў начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі, намеснікам старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта.
Пасля вучобы ў вышэйшай партыйнай школе працаваў старшынёй Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта, першым сакратаром Браслаўскага раённага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, начальнікам вытворчага ўпраўлення па паліве Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства па паліве «Віцебскпаліва», генеральным дырэктарам Віцебскага абласнога прадпрыемства газавай гаспадаркі «Віцебскаблгаз», генеральным дырэктарам вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз».
Абіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання.
«Ганаровы грамадзянін горада Віцебска», «Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці», «Ганаровы грамадзянін Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці», «Чалавек года Віцебшчыны - 2010».