Данскіх Сяргей Уладзіміравіч
Беларускі культуролаг, краязнавец, педагог.
Нарадзіўся 01.08.1971 у Шчучыне.
Паходзіць з сям'і вайскоўца. Скончыў Шчучынскую сярэднюю школу №1 у 1988 годзе.
Працаваў нарміроўшчыкам кабельных вырабаў на заводзе «Аўтапровад» у Шчучыне.
У 1994 годзе скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1997 года выкладае на кафедры тэорыі і гісторыі культуры (культуралогіі) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Кандыдат культуралогіі (у 1999 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю), дацэнт.
У 2013 годзе ўзначаліў кафедру турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Друкуецца з 1993 года. Даследуе рускую філасофскую і культуралагічную думку другой паловы XIX стагоддзя, метадалогію гуманітарных навук. Займаецца краязнаўствам Шчучыншчыны.
Аўтар больш чым 200 навуковых і навукова-папулярных манаграфій і публікацый.