Генадзь Баляслававіч Хоміч
Дзяржаўны дзеяч.
Нарадзіўся 12.08.1971 у вёсцы Заполле (Шчучынскі раён).
Скончыў Ражанкаўскую сярэднюю школу.
У 1993 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію,
З 1993 года працаваў начальнікам Воранаўскага аграхімаддзела Гродзенскай абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізавання Воранаўскага раёна, з 1996 года – аграномам-насенняводам калгаса «Наперад» Воранаўскага раёна.
З 1998 года працаваў галоўным аграномам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Саўгас «Вялікае Мажэйкава» Шчучынскага раёна, з 2008 года – намеснікам дырэктара, а з 2010 года – дырэктарам гэтага ж прадпрыемства.
З 2014 года прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні-начальніка упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2017 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 7 сакавіка 2018 года прызначаны на пасаду старшыні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.