Валерый Віктаравіч Шумель
Гаспадарчы дзеяч, лаўрэат прэміі «Чалавек года Гродзеншчыны-2022».
Нарадзіўся 26.06.1971 у вёсцы Ляшчанка.
Скончыў сярэднюю школу №2 горада Шчучына.
У 1994 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «агранамія».
Працоўную дзейнасць распачаў у калгасе імя Каліноўскага Свіслацкага раёна. Працаваў галоўным аграномам у калгасе імя Леніна Свіслацкага раёна.
З 1998 года пачаў працаваць аграномам у сельскагаспадарчым калектыўным прадпрыемстве «Абухава». У 2016 годзе ўзначаліў гаспадарку, якая з 2018 года змяніла назву на «сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства імя І.П.Сянько».
Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета.
У 2018 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».
У 2022 годзе стаў лаўрэатам прэміі «Чалавек года Гродзеншчыны».