Галіна Абрамаўна Змудзяк
Навуковец, педагог, кандыдат філалагічных навук.
Нарадзілася 17.10.1946 у Мінску.
Сям'я Галіны пераехала на сталае месца жыхарства ў Шчучынскі раён.
Бацька Галіны – Абрам Данілавіч Змудзяк – удзельнік вайны, журналіст, галоўны рэдактар Жалудоцкай, а потым Шчучынскай раённых газет.
У 1964 годзе Галіна Абрамаўна скончыла Шчучынскую сярэднюю школу № 1.
Паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пасля заканчэння ВНУ абрала шлях навукоўцы.
Абараніла кандыдацкую дысертацыю. Стала дацэнтам кафедры фанетыкі і граматыкі французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.