Андрэй Ступакевіч
Навуковец, педагог, доктар фізічных навук.
Нарадзіўся 23.05.1969 у Шчучыне.
У 1989 годзе скончыў сярэднюю школу ў Гродна і завочную фізіка-матэматычную школу пры Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце.
У 1993 годзе скончыў фізічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе ўладкаваўся на кафедру магнітнай фізікі Беластоцкага ўніверсітэта.
Ступень доктара навук атрымаў у Інстытуце фізікі Польскай Акадэміі навук у Варшаве ў 2000 годзе.
Званне прафесара атрымаў у 2021 годзе.
У сваёй навуковай працы займаецца такімі пытаннямі, як звышхуткі магнетызм, магнітааптычныя эфекты, нанамагнетызм, запіс інфармацыі.
За навуковыя дасягненні ўзнагароджаны Бронзавым крыжам заслуг і Сярэбраным медалём за працяглую службу.