Яўген Альбертавіч Добрук
Беларускі навуковец, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
Нарадзіўся 27.02.1953 у вёсцы Пузынаўцы (Шчучынскі раён).
У 1970 годзе скончыў Каменскую сярэднюю школу.
Паступіў на зааінжынерны факультэт Гродзенскага аграрнага інстытута.
Пасля заканчэння інстытута працаваў на вытворчасці, служыў у войску.
З 1977 года працуе ў Гродзенскім аграрным інстытуце.
У 1996 годзе быў абраны дэканам зааінжынернага факультэта.