Альжбета Табенска (1828-1913)
Асветніца. Мемуарыстка. Удзельніца паўстання 1863 года.
Нарадзілася 27.01.1828 у вёсцы Рудава (зараз – Шчучынскі раён).
Вучылася ў кляштары сясцёр міласэрнасці ў Шчучыне, потым – у пансіянаце для паненак шляхецкага паходжання ў Вільні.
У 1856 годзе ў роднай вёсцы адкрыла ўласны пансіянат, дзе навучала дзяўчынак з Лідскага і Слонімскага паветаў.
Падчас паўстання 1863 года падтрымлівала сувязь з паўстанцамі, вазіла ім правіянт і амуніцыю. Была арыштавана і прыгаворана да канфіскацыі маёмасці, пазбаўлення шляхецтва і высылкі ў Сібір.
Да 1876 года знаходзілася ў ссылцы ў Томскай губерніі.
Некаторы час пражыла ў сям'і сястры ў Казані і пад Смаленскам.
У 1885 годзе з сястрой пераехала ў Варшаву.
Аўтарка кнігі мемуараў «З долі і няволі. Успаміны выгнанкі», выдадзенай у 1897 годзе ў Кракаве.
Памерла 25.11.1913 у горадзе Зялёнка (Польшча).