Дзмітрый Пятровіч Агіцкі (1908-1994)
Прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі.
Нарадзіўся 26.10.1908 у Пецярбургу.
Паходзіў з сям'і праваслаўнага святара.
Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю. Вучыўся на Праваслаўным багаслоўскім аддзяленні Варшаўскага ўніверсітэта, ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні.
Пасля 1939 года перабіраецца ў Шчучын, дзе служыў святаром яго бацька. Выкладаў рускую мову ў Шчучынскай гімназіі.
Пасля Другой усясветнай вайны прызначаны выкладчыкам Жыровіцкай, а затым Стаўрапальскай духоўнай семінарыі.
З 1966 года Агіцкі выкладаў у Маскоўскай духоўнай семінарыі і акадэміі.
Пасля выхаду на пенсію летам 1982 года пераязджае ў бацькоўскі дом у Шчучын.
Узнагароджаны ордэнам святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра 2-й і 3-й ступені.
Памёр 05.10.1994 у Шчучыне.
Пахаваны каля царквы Міхаіла Арханёла.