БУДЫНАК ШЧУЧЫНСКАЙ ГІМНАЗІІ
БУДЫНАК ШЧУЧЫНСКАЙ ГІМНАЗІІ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1903 год
ЛАКАЛІЗАЦЫЯ:
Шчучынскі раён, горад Шчучын
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
У 1903 годзе за кошт дзяржаўнага скарбу ў Шчучыне быў узведзены двухпавярховы цагляны будынак семінарыі, якая рыхтавала настаўнікаў для царкоўна-прыходскіх школ. Кіраваў установай шчучынскі благачынны Платон Станкевіч. Семінарыя праіснавала да 1915 года, калі ў сувязі з насупленнем нямецкіх войскаў была эвакуавана ўглыб Расійскай Імперыі.
З 1922 года ў будынку пачала дзейнічаць польская дзяржаўная настаўніцкая семінарыя, якую ўзначальваў Фларыян Катовіч.
З 1932 года пачалася трансфармацыя навучальнай установы з настаўніцкай семінарыі ў гімназію. Дырэктарам гімназіі быў прызначаны Казімір Амільяновіч.
У 1936 годзе адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі новага трохпавярховага корпуса, а ў 1938 годзе ў дабудаваных памяшаннях пачаў дзейнічаць педагагічны ліцэй.
У верасні 1939 на базе былой польскай навучальнай ўстоновы пачала дзейнічаць рускамоўная савецкая школа.
У гады гітлераўскай акупацыі ў будынку дзейнічала беларускамоўная школа, у якой навучаўся Хведар Нюнька. Пасля выгнання гітлераўцаў навучанне ў школе ізноў перавялі на рускую мову.
У сярэдзіне 50-ых гадоў быў прыбудаваны яшчэ адзін трохпавярховы корпус з сілікатнай цэглы і спартыўная зала.
Пасля таго, як у 1980 годзе быў узведзены новы тыпавы будынак, школу №1 перавялі туды, а ў старым будынку пачаў дзейнічаць міжшкольны навучальна-вытворчы камбінат.
У 2004 годзе ў будынку ізноў пачала дзейнічаць гімназія.
СПАСЫЛКІ: