КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ
НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ
Ў ЖАЛУДКУ
КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ
НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ
Ў ЖАЛУДКУ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1835 (1853) год
АРХІТЭКТАРЫ:
аўтарам праекта з'яўляецца вядомы архітэктар Караль Падчашынскі.
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
класіцызм
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Фундатарамі пабудовы храма былі Севярын Урускі і яго жонка Германцыя з роду Тызенгаўзаў.
Будова працягвалася з 1828 па 1835 год, але пасвячэнне касцёла адбылося толькі ў 1853 годзе.
Пад храмам знаходзіцца склеп, куды былі перанесены са старога драўлянага касцёла рэшткі прадстаўнікоў роду Тызенгаўзаў (у тым ліку Антонія Тызенгаўза).
У 1863 годзе вікарый Станіслаў Ішора зачытаў у касцёле маніфест і далучыўся да паўстанцаў, за што пазней быў схоплены і расстраляны ў Вільні.
У пачатку ХХ стагоддзя падчас рамонту з даху касцёла была дэмантавана вежа. Пазней на даху над галоўным франтонам былі ўсталяваны тры скульптуры-пінаклі.
З паўднёвага боку на фасадзе размешчаны сонечны гадзіннік.
З 1963 да 1991 год пробашчам касцёла быў ксёндз Пётр Барташэвіч.
14.05.2007 пастановай Савету Міністраў касцёлу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі