ВЯЛІКАЯ СІНАГОГА
Ў АСТРЫНЕ
ВЯЛІКАЯ СІНАГОГА
Ў АСТРЫНЕ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1898-1916
АРХІТЭКТАРЫ:
губернскі архітэктар Аляксей Полазаў
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
мадэрн
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Упершыню драўляная сінагога ў Астрыне ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1652 годзе.
У канцы ХІХ стагоддзя яўрэі складалі каля 60% насельніцтва мястэчка. Акрамя сінагогі - «бейт-кнэсету» («дому сходаў») тут дзейнічалі некалькі «бейт-мідрашаў» («дамоў навучання») і хедэраў (пачатковых школ).
Сярод вядомых яўрэяў, чый лёс быў звязаны са Астрыной, варта прыгадаць гісторыка і філосафа, прафесара Гарвардскага ўніверсітэта Гары Острына Вольфсана, спевака Беньяміна Хайтоўскага.
У выніку пажару ў 1898 годзе драўляная сінагога згарэла. Было прынята рашэнне пабудаваць новую - мураваную. Будоўля расцягнулася на доўгія гады. Пры гэтым у першапачатковы праект былі ўнесены змены, якія значна змянілі выгляд галоўнага фасаду. У 1906 годзе старшыня будаўнічай рады Хайкель Дражнін паведамляў у губернскую ўправу, што працы яшчэ не завершаны. Па меркаванні некаторых даследчыкаў новы будынак меў адмысловы механізм, які дазваляў разсоўваць дах (адкрываць неба), што было неабходна падчас святкавання Сукоту.
У гады Другой усясветнай вайны сінагога апынулася ў цэнтры створанага акупантамі гета. Амаль усё яўрэйскае насельніцтва Астрыны было знішчана нацыстамі (забіта ці вывезена ў лагеры смерці).
У пасляваенны час у будынку размяшчаўся Дом культуры і тэатральнай творчасці. У пачатку ХХІ стагоддзя сінагога страціла і гэтую функцыю.
У 2021 годзе будынак набыў на аўкцыёне бізнесмен з Самары Станіслаў Шэрман з мэтай стварэння ў ім музея яўрэйскай культуры.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Планета Беларусь
старонка на партале POSHYK.INFO