Гары Острын Вольфсан (Цві Гершэль Вольфсан) (1887-1974)
Амерыканскі гісторык філасофіі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта.
Нарадзіўся 02.11.1887 у Астрыне (зараз – Шчучынскі раён).
Паходзіў з сям'і равіна. Навучаўся ў знакамітай ешыве Слабодка (каля Коўна).
У 1903 годзе з сям’ёй эміграваў у ЗША.
Вучыўся ў Гарвардзе. З 1915 года пачаў там выкладаць.
У 1925 годзе быў прызначаны на пасаду прафесара яўрэйскай літаратуры і філасофіі Гарвардскага ўніверсітэта.
Даследаваў філасофію Спінозы, Філона Александрыйскага, Крэскаса. Выдаў двухтомную працу «Філасофія айцоў царквы».
Быў чальцом Амерыканскай акадэміі яўрэйскіх даследаванняў, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, прэзідэнтам Амерыканскага ўсходняга таварыства.
У 1958 годзе за свае дасягненні быў узнагароджаны прэміяй Амерыканскага савета навуковых таварыстваў.