Вінцэнт Валейка (1883-1940)
Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, педагог.
Нарадзіўся 23.01.1883 у вёсцы Галавічполе (зараз – Шчучынскі раён).
У 1903 годзе скончыў Трэцюю рэальную гімназію ў Пецярбургу, а потым стаў студэнтам сталічнага Горнага інстытута.
Разам з Вацлавам Іваноўскім падрыхтаваў да друку першы нумар газеты «Свабода». Быў адным з сямёх сяброў-заснавальнікаў беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца».
Пасля заканчэння інстытута выехаў з Пецярбургу і з 15.11.1910 пачаў працаваць горным інжынерам Шчарбінаўскай шахты на Данбасе.
З 1921 года жыў у Дамброве Гурнэй у Польшчы, спачатку працаваў інжынерам у шахтах, а потым дырэктарам Дзяржаўнай горна-металургічнай школы імя Станіслава Сташыца.
У маі 1940 года быў арыштаваны гестапа і скіраваны ў канцлагер.
Загінуў 18.10.1940 у канцлагеры Заксенхаўзен (па іншых сведчаннях – у лагеры Дахау).