Іван Юльянавіч Здановіч (1926-2022)
Беларускі педагог, краязнаўца і грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся 04.07.1926 у вёсцы Доўгая (зараз – Шчучынскі раён).
Вучыўся у Баяра-Жалудоцкай, Вялікасельскай, Жалудоцкай школах.
У 1946 годзе скончыў Лідскую педагагічную вучэльню.
У 1951 годзе скончыў філагагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута.
Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў школах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
З 1964 года на стала пасяліўся на Пружаншчыне. Працаваў настаўнікам, дырэктарам школ.
Падрыхтаваў «Зборнік практыкаванняў па беларускай мове для 4-6 класаў», які тройчы перавыдаваўся. Таксама публікаваў у перыядычным друку артыкулы па беларускай літаратуры, гісторыі, краязнаўстве.
У 2004 годзе выдаў кнігу «Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны», а ў 2008 годзе – другую яе частку.
Узначальваў грамадска-культурнае аб’яднанне «Спадчына» (1986-1989). Быў заснавальнікам і першым кіраўніком Пружанскай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», сябрам БНФ «Адраджэнне». Разам з іншымі арганізаваў і ўдзельнічаў у пабудове помніка паўстанцам Кастуся Каліноўскага ў Ружанскай пушчы (1989).
Памёр 14.06.2022 у Пружанах.