Генадзь Уладзіміравіч Васюк
Беларускі навуковец, педагог, кандыдат гістарычных навук.
Нарадзіўся 13.07.1961 у вёсцы Старыя Гернікі (Шчучынскі раён).
У 1976 годзе скончыў васьмігодку ў вёсцы Баяры Шчучынскага раёна.
У 1980 годзе скончыў Ваўкавыскую педагагічную вучэльню.
Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Мар'інай Горцы (Пухавіцкі раён) у 1980-1981.
Служыў у войску (1981-1983).
У 1983-1988 гадах – студэнт гістфака Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у СШ №2 г. Шчучына (1988-1989).
У 1989-1992 гадах вучыўся ў аспірантуры на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ.
З 1992 выкладае на кафедры ўсеагульнай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Друкуецца як гісторык з 1988 года. Вывучае Вялікае княства Літоўскае ў эпоху сярэднявечча, гісторыю канфесій у ВКЛ і Рэчы Паспалітай.