Пётр Аляксандравіч Тарасаў (1919-1995)
Адзін з кіраўнікоў савецкай партызанкі на Шчучыншчыне ў гады Другой усясветнай вайны.
Нарадзіўся 10.06.1919 у сяле Яндавішча (Курская вобласць Расіі).
З 1939 года ў Чырвонай Арміі. У чэрвені 1941 года служыў на пагранзаставе каля Гродна.
Пры адступленні апынуўся на тэрыторыі Васілішкаўскага раёна. Праз некаторы час наладзіў сувязь з мясцовым падполлем. Да мая 1942 года дзейнічаў у складзе партызанскай групы Барыса Гардзейчыка.
У маі 1942 года быў створаны першы ў Васілішкаўскім раёне савецкі партызанскі атрад імя Ленінскага Камсамола, а ў 1943 годзе сфарміравалася аднайменная партызанская брыгада. Тарасаў стаў намеснікам камісара брыгады па камсамоле і адначасова ўзначальваў падпольны Васілішкаўскі райкам ЛКСМБ.
Пасля вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў працаваў сакратаром Васілішкаўскага райкама ЛКСМБ, сакратаром Зэльвенскага райкама КПБ, старшынёй калгаса імя Гагарына, старшынёй Дзярэчынскага сельсавета.
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1-й ступені, «Знак Пашаны».
Памёр 03.12.1995