Сабіна Сцяпанаўна Маглыш
Навуковец, педагог, кандыдат біялагічных навук.
Нарадзілася 09.11.1952 у вёсцы Патока (Шчучынскі раён).
У 1975 годзе скончыла хіміка-біялагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
У 1984 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце біяхіміі АН БССР і абараніла кандыдацкую дысертацыю.
У 1989-2010 гадах працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце.
З 2010 года – дацэнт кафедры біялагічнай хіміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Аўтар больш чым 150 навуковых публікацый, 34 навукова-метадычных дапаможнікаў для школьнікаў і студэнтаў.