Генадзь Антонавіч Рагойша
Беларускі навуковец, кандыдат хімічных навук, дацэнт.
Нарадзіўся 21.06.1956 у пасёлку Ражанка (Шчучынскі раён).
У 1978 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.
У 1981 годзе скончыў аспірантуру БДУ.
У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
З 1981 года працуе ў Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1993-1996 гадах навучаўся ў дактарантуры БДУ.
Навуковыя інтарэсы: электрахімія нанапамерных матэрыялаў, электрахімічная імпедансная спектраскапія.