Эліза Ажэшка (Эльжбета Паўлоўска) (1841-1910)
Пісьменніца. Намінантка на Нобелеўскую прэмію.
Нарадзілася 06.06.1841 у Мількаўшчыне (на мяжы сучасных Шчучынскага і Гродзенскі раёнаў).
Паходзіла з сям'і адваката Бенедыкта Паўлоўскага. Ахрышчана 20.06.1841 у Каменскім касцёле як Эльжбета Паўлоўска.
З дзесяці год выхоўвалася ў пансіёне сакраментак у Варшаве, дзе знаходзілася да 1857 года.
У 1858 годзе выйшла замуж за Пятра Ажэшку, пачала жыць у Людвінаве (Драгічынскі раён).
У маі-чэрвені 1863 года хавала паўстанцаў, за што яе мужа арыштавалі і выслалі ў Пермскую губерню.
Эліза была вымушана прадаць Людвінава і вярнуцца ў Мількаўшчыну, дзе заснавала школу для вясковых дзяцей і пачала пісаць свае першыя творы.
У 1869 годзе развялася з Пятром Ажэшкам, прадала Мількаўшчыну і на стала перасялілася у Гродна.
У 1894 годзе пабралася другім шлюбам з адвакатам Станіславам Нагорскім.
У 1904 годзе была намінавана на Нобелеўскую прэмію па літаратуры.
Памерла 18.05.1910 у Гродна. Пахавана на фарных могілках.