КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА
Ў КАМЕНЦЫ
КАСЦЁЛ СВЯТОГА АНТОНІЯ ПАДУАНСКАГА
Ў КАМЕНЦЫ
ЧАС ПАБУДОВЫ:
1908 год
АРХІТЭКТАРЫ:
невядома
АРХІТЭКТУРНЫ СТЫЛЬ:
неаготыка
ЦІКАВЫЯ ФАКТЫ:
Першы драўляны касцёл у Каменцы быў пабудаваны па фундацыі Каспара Кладзінскага ў 1580 годзе.
Маюцца сведчанні аб тым, што пры храме амаль адразу пачалі навучанне мясцовых дзяцей. Такім чынам, можна лічыць школку пры касцёле першай вядомай школай на Шчучыншчыне.
У 20 чэрвеня 1841 года ў драўляным касцёле ў Каменцы была ахрышчана Эльжбета Паўлоўская – будучая вядомая пісьменніца Эліза Ажэшка.
У 1904 годзе стары драўляны касцёл быў разабраны. Новы мурвавны храм скончылі будаваць у 1908 годзе, але яго кансэкрацыя (пасвячэнне) адбылася толькі 28.07.1935 года.
Цікава, што па аналагічным праекце ў 1905 годзе быў збудаваны касцёл у вёсцы Альковічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Падчас Першай ўсясветнай вайны ў 1916 годзе пробашча Юзафа Фарботку немцы схапілі і выслалі ў Германію. Вярнуўся ён у Каменку ўжо пасля вайны і неўзабаве 7 студзеня 1919 памёр (яго пахавалі каля агароджы храма).
21.09.2010 пастановай Савету Міністраў храму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі.
ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ:
СПАСЫЛКІ Ў СЕЦІВЕ:
старонка на рэсурсе Radzima.org
старонка на партале Глобус Беларусі
старонка на сайце Гродзенскай дыяцэзіі
старонка на партале POSHYK.INFO